Белаве́жа () — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства (Польшча), каля ракі Нараўка. Сядзіба гміны Белавежа.
Гісторыя Сляды дзейнасці чалавека на тэрыторыі сучаснай гміны Белавежа сведчаць, што паселішча існавала тут у раннім каменным веку. Найстарэйшыя сляды дзейнасці чалавека датаваныя неалітам, прыкладна 5 тысяч гадоў таму. У 1827 ва ўрочышчы Старая Белавежа было адкрытае масавае пахаванне, а да 1976 года на тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку налічана 30 месцазнаходжанняў курганоў.
У XIII стагоддзі ваколіцы Белавежы былі прыгранічнай тэрыторыяй Мазавецкага, Галіцка-Валынскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і яцвяжскіх плямёнаў.
У часы Рэчы Паспалітай абодвух народаў абшар уваходзіў у склад Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Першыя згадкі пра паселішча ў Белавежы датаваныя 1639 годам, калі тут існаваў фальварак і двор караля Уладзіслава IV Вазы. Наступны двор паўстаў у часы панавання Аўгуста III Саса. У 1775 годзе вёска налічвала 20 двароў.
Па трэцім падзеле ў 1795 годзе Белавежа адышла да Расійская імперыі. Падчас Лістападаўскага паўстання 1831 года ўся лясная варта далучылася да паўстанцаў, а ў 1863 года тут адбываліся сутычкі аддзелаў Рамана Рагінскага, Ануфрыя Духінскага і Валерыя Урублеўскага з расійскімі войскамі.
У 1915—1918 года Белавежа знаходзілася пад акупацыяй Германіі, а ў 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі.
З 3 лютага па 2 красавіка 1932 года падчас забастоўкі рабочых лесапільных заводаў Гайнаўкі прайшоў «Марш галодных» да Белавежы ў якім ад стрэлаў паліцыі загінуў Ян Верпахоўскі.
1 верасня 1939 Белавежу бамбардзіравалі лётчыкі Люфтвафэ, была пашкоджана царква. Пасля заняцця Белавежы 3-й танкавай дывізіяй Трэцяга рэйха яна была перададзена СССР, які заняўся высяленнем мясцовага насельніцтва ў Сібір. У час нямецка-савецкай вайны 322-і батальён нямецкай паліцыі праводзіў у ваколіцах забойствы мясцовага насельніцтва. У 1943 годзе тут дзейнічала партызанскія брыгады, аддзелы Арміі Краёвай а ў 1944—1945 у раёне Белавежскай пушчы дзейнічаў аддзел маёра Зыгмунта Шандаляжа «Лупашкі».
25 ліпеня 1944 Іосіф Сталін з дэлегатамі ПКНВ (Эдвард Асубка-Мараўскі, Андрэй Вітас) у Маскве падзялілі Белавежскую пушчу паміж ПНР і БССР. Белавежа адышла Польшчы.
Восенню 1944 г. звыш 6 тысяч жыхароў Белавежы Гайнаўскай гміны накіравалі ў ЦК КП(б)Б калектыўны ліст, у якім прасілі «партыю і ўрад БССР» далучыць г. Белавежу і Белавежскую пушчу да БССР.
У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.
Гаспадарка
У Белавежы знаходзіцца сядзіба Белавежскага нацыянальнага парку, Белавежская геабатанічная станцыя () Варшаўскага ўніверсітэта, Інстытут біялогіі сысуноў Польскай Акадэміі навукАфіцыйны сайт цэнтра даследавання млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы і Еўрапейскі цэнтр натуральных лясоў Інстытута паляўнічага лясніцтва.
Транспарт Ваяводская дарога ад Бельска.
З 2005 года ў вёсцы Грудкі за 4 км ад Белавежы дзейнічае пешаходна-веласіпедны польска-беларускі памежны пераход.
Турызм
Белавежа прыцягальная для турыстаў дзякуючы нацыянальнаму парку «Белавежская пушча», уключанаму ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO. Дзейнічаюць аграсядзібы.
Славутасці
Царква Св. Мікалая Касцёл абеліск на тэрыторыі палаца расійскага імператара Палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя. чыгуначная станцыя Белавежа Таварная, пабудаваная ў 1903 годзе скансен — музей пад адкрытым небам драўлянага дойлідства ўсходнеславянскага насельніцтва Падляшша дом ксяндза (1933) воданапорная вежа
Вядомыя асобы Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч — Герой Савецкага Саюза. Альберт Асоўскі (1920—2004) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Георгій Валкавыцкі (1923—2013) — беларускі паэт і пісьменнік.
У вёсцы пахаваны беларускі вайсковы дзеяч Язэп Булак-Балаховіч.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Белавежа Катэгорыя:Белавежская пушча