Пузе́лі (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За 43 км на паўднёвы захад ад Воранава. 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2014).

Гісторыя Вядомы з 1690 г. як маёнткі Пузелевічы ў Нацкай парафіі, уладанні Станіслава Пузевіча і Мінкоўскага ў Лідскім павеце ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У 2-й пал. 19 ст. ваколіца ў Каняўскай вол. Віленскай губ., у складзе дзяржаўнага маёнтка Канява, 7 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў 1897 г. 4 двары, 37 жыхароў, у 1905 г. 33 жыхары, 218 дзес. зямлі. 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв., аколіца ў Каняўскай гміне. 3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 12 кастрычніка 1940 г. вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета Радунскага, затым Воранаўскага раёнаў, з 5 кастрычніка 2007 года ўваходзіць у склад Доцішскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района».

Насельніцтва 1921 — 50 жыхароў, 7 двароў 1960 — 86 жыхароў 1970 — 42 жыхары 1991 — 23 жыхары, 9 гаспадарак 2004 — 15 жыхароў, 8 гаспадарак 2014 — 8 жыхароў, 6 гаспадарак

Славутасці Каменныя магілы за 0,7 км ад вёскі, на ўзвышшы ва ўрочышчы Пяцкушкі —

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доцішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна