По́дзітва. Сустракаецца таксама варыянт Падзі́тва (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

Гісторыя З 1921 года ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Навагрудскага ваяводства. У вёсцы 39 двароў, 215 жыхароў, у фальварку 2 двары, 37 жыхароў.

Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гады доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 237.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгялашскім сельсавеце. Затым з 29 красавіка 1960 года да 19 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Паляцкішскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі radzima.org

Катэгорыя:Пагародзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна