Маркаўшчы́на. Сустракаецца таксама варыянт Маркаўшчы́зна (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пераганцаўскага сельсавета.
Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Пажыжмаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)., да 11 лютага 1972 года — у склад Тракельскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Славутасці
«Вялікі камень» маркаўшчынскі — помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пераганцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна