Кімаўск () — горад (з 1952 года) у Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кімаўскага раёна, утварае гарадское паселішча. Насельніцтва — 26 100 чал. (2024).
Горад размешчаны на водападзеле рэк Дона і Волгі, за 77 км на паўднёвы ўход ад горада Тула. Узнік у гады Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з інтэнсіўнай распрацоўкай бурага вугалю ў Падмаскоўным вугальным басейне, будаўніцтвам шахт на землях калгаса імя КІМ і жылля для шахцёраў у пасёлку Міхайлаўка. У 1948 годзе пасёлак Міхайлаўка атрымаў статус гарадскога пасёлка і быў перайменаваны ў Кімаўск (па назве калгаса).
Насельніцтва 1944 год — 44 тыс. жыхароў. 2008 год — 29,2 тыс. чал. 2015 год — 26 591 жыхар.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Тульскай вобласці