Эліністычная Грэцыя — перыяд у гісторыі Грэцыі, які працягваўся ад смерці Аляксандра Македонскага ў 323 да н.э. да далучэння Пелапанеса і грэчаскіх астравоў да Рыма ў 146 да н.э. Хоць усталяванне рымскага панавання не перашкодзіла захаванню эліністычнай культуры, якая практычна не змянілася з прыходам хрысціянства, яно паклала канец палітычнай незалежнасці Грэцыі.
Падчас эліністычнага перыяду значэнне ўласна Грэцыі ў грэчаскай цывілізацыі рэзка ўпала. Буйнымі цэнтрамі эліністычнай культуры сталі Александрыя і Антыёхія, сталіцы Егіпта Пталемееў і Сірыі Селеўкідаў адпаведна.