Кукалі́ (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Путрышкаўскага сельсавета.
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Грандзіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Назва На думку В. Жучкевіча, у аснове назваў вёсак Куклі, Кукалеўка, Куклічы ляжыць назва расліны кукольВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 188..
На думку М. Бірылы, прозвішчы Кукаль, Кукалеў, Кукалеўскі паходзяць ад слова куколь — рэлігійнае верхняе адзеннеМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 227-228..
У гэтым жа рэгіёне фіксавалася старое горадзенскае прозвішча Кукальhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSBV-N?i=532&cat=1046009. Было старое прозвішча Кукаловіч з-пад Ашмянаўhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C5-D?i=716&cat=1465141. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваецца ашмянскі баярын "Миколаи Куколевич"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.. Ёсць літоўскія прозвішчы Kukalis, KūkalisLietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 1107., латышскае Kukalshttps://uzvardi.lv/surname/810113.
Насельніцтва
1999 год — 43 чалавекі 2009 год — 27 чалавек
Славутасць
Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу, на паўночнай ускраіне в. Кукалі — .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Путрышкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна