Ю́равічы (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша. Побач мае выток рака Дзятлаўка.
Гісторыя У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Вензавецкай воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3. У 1940—1973 гадах цэнтр Юравіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..
Насельніцтва
Вядомыя асобы Арсеній Аляксандравіч Барысевіч (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічай механікі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вензавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна