Дзямя́наўцы (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Да 13 ліпеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Дзямянавецкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .

Геаграфія Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Дзятлава, 108 км ад Гродна. На захадзе вёскі возера, на ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам. З паўночнага боку ад вёскі працякае рака Нёман, з поўдня прылягае Ліпічанская пушча, паблізу адзначана вялікая дзюна вышынёй 10-12 метраў, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Аснову планіроўкі складае звілістая шырокая вуліца, забудаваная дыухбакова драўлянымі сядзібамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылля.

Насельніцтва 1897 год — 297 жыхароў, 33 двары. 1908 год — 311 жыхароў. 1940 год — 288 жыхароў, 72 двары. 1959 год — 379 жыхароў. 1971 год — 375 жыхароў, 104 гаспадаркі. 1996 год — 185 жыхароў, 87 гаспадарак. 2009 год — 89 чал. 2015 год — 82 жыхары, 51 гаспадарка.

Славутасці Курганны могільнік, за 1,5 км на захад ад вёскі. Селішча, VI—VIII ст., на заходняй ускраіне вёскі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1967). Сергіеўская царква (2011).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна