Засе́цце (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад Дзятлава, на аўтадарозе Слонім — Ліда. Непадалёк ад вёскі ў Дзятлаўку ўпадае злева рэчка Патыльты, а крыху ніжэй па цячэнні з правага боку — Карачоўка. Невялікі лес паміж гэтай вёскай і Дзятлавам завецца Відугіры.
Аснову планіроўкі складае вуліца, выцягнутая амаль на 3 км, якая некалькі разоў мяняе свой напрамак. Пасярэдзіне яе перасякае шаша, дзе размешчаны грамадскія будынкі. На паўднёва-ўсходняй ускраіне — сад. Жылая забудова сядзібнага тыпу, двухбаковая, пераважна драўляная.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Засецце азначае «паселішча за асеццю» (асець — сельскагаспадарчая пабудова накшталт ёўні)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 135, 274..
Гісторыя У 1624 годзе згадваецца ў складзе Дзятлаўскай (Здзенцельскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.
У канцы XIX ст. у Зецельскай воласці Слонімскага павета Расійскай імперыі. Мовазнаўцы адзначалі, што тут існаваў балцкамоўны анклаў, была пашырана зецельская гаворка.
З 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле А. Хамінскага, станам на 1927—1933 гады ў вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 10-25 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927—1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 254.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1972 гадах цэнтр Засецкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. У 1960 годзе пад час паездкі мовазнаўца А. Відугірыса добра ведалі літоўскую мову 15 жыхароў. У 1975 годзе ў часе экспедыцыі Т. Суднік таксама былі адзначаны носьбіты зецельскай гаворкі ў Засецці, але больш познія пацвярджэнні адсутнічаюць.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзятлаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна