Ра́клевічы (, ) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля аўтадарогі Дзятлава—Наваельня. За 7 км на паўночны ўсход ад г. Дзятлава, 148 км ад Гродна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня. 322 жыхары, 110 двароў (2001). Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.

Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

У 1624 годзе згадваюцца ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёльскай) воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Раклевічы паходзіць ад прозвішча РаклевічВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 325..

Славутасці Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Іншае Ёсць літоўскае прозвішча RaklevičiusLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 566., літоўскі тапонім Raklėniškis (Віленшчына).

Ёсць беларускае прозвішча Ракала, якое М. Бірыла тлумачыць ад украінскага ракити «квакаць»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 348..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзятлаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна