Яўген Васілевіч Мірановіч () — беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся на Беласточчыне. У 1980 годзе скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (факультэт гуманітарных навук).
Галоўныя кірункі даследаванняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі. Доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская нацыянальная меншасць у Народнай Польшчы (1944—1949)» абараніў у 1990 на факультэце журналістыкі і палітычных навук Варшаўскага ўніверсітэта, а габілітацыю «Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі» ў 2000 на факультэце гістарычных навук таго ж універсітэта.
Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб'яднання. З 1992 г. галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 — старшыня яго праграмнай рады.
Яўген Мірановіч — загадчык кафедры беларускай культуры Беластоцкага ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Рэдактар часопіса «Białoruskie Zeszyty Historyczne»
Асноўныя публікацыі Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток : Rada Programowa Tygodnika «Niwa», 1999. — 270 с. Найноўшая гісторыя Беларусі. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с. Беларусы ў Польшчы (1918―1949): [пераклад з польскай мовы]. — Вільня [Вільнюс] : Інстытут беларусістыкі; Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 191 с. Białorusini w Polsce, 1944—1949, Warszawa, 1993. Mniejszości narodowe w Polsce, (у суаўтарстве), Warszawa, 1998. Polityka narodowościowa PRL, Białystok, 2000. Historia Białorusi (X—XX w.), Podręcznik dla liceów ogólnokształcących, Białystok, 2001.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Публіцысты Польшчы