Даніл Сцяфанавіч Канапасевіч (1832 с. Дарогі, Бабруйскі павет, Мінская губерня — , в. Багушэвічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня), праваслаўны святар, забіты паўстанцамі падчас паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Дзед Гаўрыла і бацька Сцяфан былі святарамі. У 1849 скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, у 1855 — Мінскую духоўную семінарыю. 19 лютага 1856 годзе ажаніўся з дачкой святара горада Дзісна Віленскай губерні Аленай Іванаўнай Турцэвіч. 22 красавіка 1856 ўзведзены ў сан дыякана, праз тыдзень, 29 красавіка — у сан іерэя. Быў прызначаны на прыход у в. Багушэвічы Ігуменскага ўезда Мінскай губерні. Перад пачаткам паўстання яго царква нечакана згарэла ў той жа час, калі было скончана будаўніцтва каменнага касцёла.
Пасля пачатку паўстання падтрымліваў стварэнне сялянскіх атрадаў самаабароны і арганізацыю начных дазораў. На прапанову дзеля бяспекі часова пакінуць вёску адказаў адмоўна. У сэрэдзіне красавіка 1863 года ў акруге з’явіліся атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Баляслава Свентаржэцкага — мясцовага памешчыка, які прыбыў з-за мяжы, і Станіслава Ляскоўскага. Маючы асведаміцелей у асобе ігуменскага іспраўніка Сушчынскага і валаснога пісара Рагальскага, паўстанцы некаторы час здолелі ўхіляцца ад сустрэч з рускім войскам, а таксама ведалі аб адмоўным стаўленні да паўстання Канапасевіча і праваслаўных жыхароў яго вёскі.
29 красавіка — 3 мая адбыліся сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі, у якіх бралі ўдзел і сяляне, якія, нават, здолелі захапіць некалькіх паўстанцаў у палон. Па адной версіі — Канапасевіч падтрымліваў сялянскую барацьбу і адпяваў рускіх загінуўшых, аб чым было паведамлена Ляскоўскаму і ён разам з членамі свайго штаба прыгаварыў айца Даніла забіць. Па некаторых звестках, Даніл Канапасевіч быў папярэджаны аб пагрозе ананімнай запіскай. Упраўляючы маёнткам Маліноўскі і жонка Канапасевіча зноў раілі яму часова з’ехаць у Бабруйск, але святар стала адмаўлялся.
Па другой версіі — за тое, што «парваў адозву рэвалюцыйнага камітэта, у якой была абяцана сялянам зямля, калі яны далучацца да мяцяжу». Перад гэтым ён знайшоў на сваім стале запіску мяцежнікаў такога зместу: «Отец Конапасевич! Твои укоры слишком жестоки, и потому будь уверен, что ты останешься жить только тогда, когда ни одного из нас не останется в живых».
Ёсць і такія звесткі: «Повешен повстанцами за агитацию крестьян помогать войскам в поимке повстанцев и жестокое обращение с пленными повстанцами».
Працуючы над раманам «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч адшукаў у архівах наступнае: «…У 20 вёрстах ад Ігумена, ля вёскі Юравічы, … былі захоплены палонныя. Пачалася расправа. Адзін з параненых паўстанцаў прасіў піць, і тады поп Канапасевіч, грунтуючыся, відаць, на вучэнні аб хрысціянскай літасці, насыпаў яму ў рот пяску. Пазней гэтага папа паўстанцы павесілі на перакладзіне ўласных варот, чым далі афіцыйнай прэсе падставу крычаць аб злачынствах.»http://www.cherven.by/?p=37542
Для забойства святара Ляскоўскім быў накіраваны ў Багушэвічы атрад у 40 чалавек на чале з Альбінам Цяльшэўскім. Прыбыўшы ў вёску, палякі акружылі хату айца Даніла і выклікалі яго на двор. Заперэўшы ў кухне хаты жонку і сына Канапасевіча, паўстанцы выцягнулі яго на сярэдзіну двара. Цяльшэўскі зачытаў яму бумагу з абвінавачваннямі і загадаў павесіць. Міхайлоўскі і Падалецкі схапілі Канапасевіча за валасы, Міхайлоўскі накінуў яму на шыю вяроўку, а Булынка ўлез на вароты і прывязаў яе тамНИАБ. Ф. 296. Оп. 1. Д. 56. Л. 16.. Паўстанцы забаранілі здымаць цела святара, каб яно вісела даўжэй на застрашэнне ўсім рускім, якія супрацівяцца «польскай справе». Толькі пасля ад’езду цела было знятаКонопасевич А. Воспоминания о жизни и мученической кончине в 1863 году священника Богушевичской Крестовоздвиженской церкви Минской губернии Даниила Стефановича Конопасевича, записанные сыном его, Алексеем Конопасевичем, 15-го ноября 1908 года со слов оцевидицы его смерти, жены его, Елены Ивановны // Минские епархиальные ведомости. — 1909. — № 1. — С. 7—26.
Пахаваны айцец Даніл пры фундаменце сваёй згарэўшай царквы. У краі пачаўся пераслед паўстанцкіх атрадаў. У сярэдзіне чэрвеня былі пайманы ўдзельнікі забойства айца Даніла: шляхцічы Альбін Цяльшэўскі, Уладзіслаў Баратынскі, Баляслаў Акуліч, а таксама Якаў Саковіч і Аляксандр Падалецкі. Іх судзіў ваенна-палявы суд 119-га Каломенскага пяхотнага палка. Цяльшэўскі на судзе сцвярждаў, што вымушаны быў прыняць удзел у забойстве пад пагрозай смерці з боку Ляскоўскага, што прыехаў у вёску, калі Канапасевіч ужо быў пайманы, хаця сам прывёў «паляўнічых» да яго хатыНИАБ Ф. 296. Оп. 1. Д. 56. Л. 6-6 об., а таксама заявіў, што адной з галоўных прычын забойства было тое, што айцец Даніл быццам бы жорстка абыйшоўся з нейкім «раненым Рудзінскім»там жа. Пры гэтым ніякіях падрабязнасцей у чым менавіта гэта выражалася, ён не ўказаў. Іншыя арыштаваныя не падзцвердзілі словы Цяльшэўскага.
Цяльшэўскага, Акуліча, Саковіча і Падалецкага суд прыгаварыў да растрэлу, Баратынскага — да 20 гадоў катаргі. Цяльшэўскаму, Саковічу і Падалецкаму растрэл быў заменены павешаннем. Яны былі павешаны публічна ў Багушэвічах на двары былого маёнтка Свянтаржэцкага.
У 1999 годзе магіла і помнік айца Даніла былі адноўленыя і асвечаныяБычкоўскі А. Загінуў за веру і любоў да айчыны // Сцяг Леніна. — 1999. — 27 лістапада..
Літаратура Щеглов Г. Э. Год 1863: забытые страницы. — 2-е изд., доп. — М.: Братство в честь Святого Архистратига Михаила в г. Минске Минской епархии Белорусской Православной Церкви, 2007. — 98 с.
Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Памерлі ў Бярэзінскім раёне Катэгорыя:Праваслаўныя святары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне