Ісаў () — паводле Бібліі, першы сын Ісака і Равекі, брат-блізнюк Якава, родапачынальнік ідумеяў.
Паводле біблейскага падання, быў выдатным паляўнічым і любімым сынам Ісака. Пасля таго як у яго праз абман Якаў купіў за сачыўкавую поліўку права першародства, быў празваны Эдомам. За вераломны ўчынак свайго брата-блізнюка спачатку нават пагражаў знішчыць Якава, але потым змірыўся са сваім лёсам і пасяліўся ў гарыстай і пустыннай зямлі на поўдзень ад Палесціны, якая потым атрымала назву Ідумеі.Скарына Ф. Творы:… С. 161.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Персанажы Старога Запавету Катэгорыя:Персанажы Пяцікніжжа Катэгорыя:Ідумеі Катэгорыя:Ісак Катэгорыя:Якаў Катэгорыя:Кніга Быццё Катэгорыя:Іўдаістычная міфалогія