Трашчы́чы. (, ), сустракаюцца варыянты Трашчы́цы, Тро́шчычы, Тро́шчыцы — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жухавіцкага сельсавета.

Гісторыя Да 23 ліпеня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Ушанскага сельсаветаРашэнне выканкама Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Славутасці Свята-Раства-Багародзіцкая царква (XIX ст.)

Вядомыя асобы Леў Гарошка (1911—1977) — беларускі рэлігійны дзеяч, педагог, культуролаг, пісьменнік і публіцыст. Мікола Гарошка (1902—1979) — беларускі грамадскі дзеяч. Алесь Карповіч (1901—1986) — заходнебеларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец. Мікалай Турко (1928—2012) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жухавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна