Малю́шычы (, ) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Малюшыцкага сельсавета.
Гісторыя У 1940—1961 гадах цэнтр Малюшыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. Да 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Райцаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. З 6 жніўня 1979 года цэнтр адноўленага Малюшыцкага сельсавета.
Назва Ад аднаасноўнага імя Maliušas таксама літоўскае прозвішча Maliuševičius, прозвішчы Малюш, Малюшэўскі з-пад Ліды. Той жа ўтваральнік -uš- у імені Girdžiušas, ад якога адпаведнае літоўскае прозвішча і тапонім Гірдзюшы.
Вядомыя асобы Ян Чачот (1796 —1847) — беларускі і польскі паэт, фалькларыст і этнограф, мовазнавец.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Малюшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна