Міра́цічы, у мясцовай гаворцы Міра́тычы (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Назва У канцы 18 ст. з-пад Адэльску фіксавалася прозвішча Міраткаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-9VQN?i=21&cat=2325238.

Гісторыя У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска і 5 аднайменных хутароў у Навагрудскім павеце Мінскай губерні.

У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы.

Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску.

У 1940—1954 гадах цэнтр Міратыцкага сельсавета.

У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.

Славутасці Старыя каталіцкія могілкі Званіца Сядзіба Тарлевічаў сядзіба-дача Бокунаў Школа, пабудаваная ў 1930-я гады

Страчаная спадчына

Сядзіба Барташэвічаў Сядзіба Абламовiчаў Уніяцкая царква Святога Міхала Арханёла, пабудавана ў 1713 годзе, разабрана ў міжваенны час. Касцёл, пабудаваны на зямлі падараванай Карповічамі, не захаваўся. У 1930-я гады група сялянак збірала сродкі на яго аднаўленне. Дошкі на аднаўленне ахвяраваў фальварак Лысакоўшчына.

Вядомыя асобы  — польскі палітолаг.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Райцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна