Вялі́кая Слабада́ (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Турэцкага сельсавета.
У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Слабодскага сельсавета.
Славутасці Свята-Васкрасенская царква (канец XIX — пачатак XX ст., мураваная) — будаўніцтва не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. У 2003 годзе была ўзведзена новая драўляная царква.
Вядомыя асобы Аляксандр Дзмітрыевіч Пулка-Дзмітрыеў (1893—1962) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Турэцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна