Кір'я́наўцы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад Ліды. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Ліда—Ліпнішкі. За 1,6 км на паўночны захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт Кір’янаўцы.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Кір'янаўцы, фальварак і вёску ротмістра лідскага Мысліцкага, на ўсход за дзве з чвэрцю мілі ад Ліды, трохі далей стаяла карчма Бродава таго ж пана.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 года № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области. pravo.by..

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна