thumb|250px|right|Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі — сімвал Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Прыняты 28 снежня 2004 годаЗакон (#04-ОЗ) «О флаге Чукотского автономного округа» (2004 г.).
Апісанне Прамавугольнае палатно сіняга колеру з белым трохвугольнікам, размешчаным асновай да дрэўка, вастрыём — у цэнтр палатна. У цэнтры белага трохвугольніка размешчана сімволіка дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў жоўтым кальцы.
Сімволіка сцяга Трохвугольнік — вобразны малюнак Чукоцкага паўвострава — тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі, самай крайняй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Белы колер трохвугольніка сімвалізуе Арктыку, белыя ночы, снежныя прасторы, чыстую, ранімую тэрыторыю. Блакітны колер на сцягу сімвалізуе, што Чукоцкі паўвостраў абмываецца водамі двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага. Кальцо вакол эмблемы дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў цэнтры трохвугольніка і яе жоўты колер сімвалізуюць тое, што сонца над Расіяй узыходзіць менавіта на Чукоцкім паўвостраве, і новы дзень пачынаецца адтуль, а таксама ярар — музычную прыладу карэнных народаў Поўначы, падобную на бубен. Жоўты колер кальца таксама сімвалізуе золата, золатаздабываючую прамысловасць — асноўную галіну эканомікі Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Гл. таксама Герб Чукоцкай аўтаномнай акругі
Чукоцкая аўтаномная акруга Катэгорыя:Чукоцкая аўтаномная акруга