Га́нцавічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, над Нёманам. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Ганцавічы (Hancewicze), фальварак і вёску ў Беліцкай парафіі, уласнасць старасты дзевянішскага Пузыныpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ганчарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна