Дзі́трыкі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.
Гісторыя З падымнага рэестра шляхты Лідскага павета 1728 г. вядома Дзітрыкаўшчына ў Еленскай парафіі. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Дзітрыкі ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаўpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва Дынаміка насельніцтва:
Транспарт Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда — Слонім.
Прыпыначны пункт Дзітрыкі размешчаны за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на лініі Баранавічы-Палескія — Ліда.
Крыніцы
Літаратура Дзікевіч, М. Дзітрыкі: згукі заснуўшай цывілізацыі [З гісторыі вёскі] // Лідскі летапісец. №4, 2002 — №3-4, 2003.
Спасылкі Дзітрыкі на svaboda.org
Катэгорыя:Ганчарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна