Бабры́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Гісторыя У XVII ст. вёска Бабры ўваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Людвікі Караліны Радзвіл. Бабры разам з Смолачу і Пішчоўцамі (30 дымоў) трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі венданскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты штучна ўтрымлівалі праваслаўе, і вёска Бабры, магчыма, была часткай Голдаўскай праваслаўнай парафіі.
Вядома, што старая дарога з Няцечы непадалёк зварочвала ўлева на Голдава, з правага боку пакідаючы вёску Бабры, і вяла да Радзівонішакpawet.net.
На пачатку XIX ст. маёмасць Бабры набыў у Дамініка Радзвіла Караль Лясковіч. Да 1810 г. ён фундаваў тут будаўніцтва драўлянай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. Каля новай царквы тады пасадзілі дуб, які расце да гэтага часу.
У 1829 г. пры Баброўскай царкве дзейнічаў шпіталь для адзінокіх старых і сірот, жылі ў ім 6 чалавек.
Пасля адмены ў 1861 г. прыгону, каб скарыстаць зямлю для сельскай гаспадаркі, уладальнік маёнтка Ішчална Баляслаў Скарбак-Важынскі вырашыў выселіць з сельскагаспадарчага мястэчка Ішчална ўсіх яго жыхароў. У выніку паразумення праваслаўныя сяляне перасяліліся ў праваслаўную ж вёску Бабры.
З 1921 вёска ў складзе Польшчы. У 1920-30-я гады ў вёсцы жвава вялася беларуская культурніцкая праца. Так, у 1927 годзе настаўнік пачатковай школы Антон Ахрэмчык стварыў тут беларускі драматычны гурток.
З 1940 — у БССР. Пасля скасавання Радзівонішкаўскага сельсавета ў 1978 годзе ўвайшла ў склад Голдаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. У 1986 годзе ў склад Баброў увайшла вёска ПяскіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Голдаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва
Славутасці Камень-следавік перыяду бронзавага веку Крыжаўзвіжанская царква (пабудавана ў 1810 г.)
Крыніцы
Літаратура Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Голдаве і Бабрах // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 22-40. // на pawet.net Баброўская грэка-каталіцкая парафія // на pawet.net
Спасылкі Бабры — фота і помнікі — radzima.org Камень-следавік у в. Бабры — pawet.net
Катэгорыя:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна