Парача́ны (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ліды, на шашы , што вядзе з Гродна на Навагрудак. За 1,6 км на захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт на чыгуначнай лініі Ліда — Масты.
Рэльеф раўнінны. На паўночным усходзе працякае рака Дзітва. З захаду і поўдня ўчасткі лесу.
Гісторыя З першай паловы XV стагоддзя землеўладальнікамі ў гэтай мясцовасці былі Завішы.
Каля 1442 года вялікі князь літоўскі Казімір адпісаў аднаму з Завішаў дванаццаць чалавек парачан: "Завиши дванадцять ч(о)л(о)вековъ Поречан у Губини, отчины его, Суримъта"Lietuvos Metrika. Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. С. 21..
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Парачаны (Porzeczany) у Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла. Побач ва ўрочышчы Арлянка (Orlanka) над Дзітвою, па дарозе на Белагруду мелася карчма і вапельня (печы для абпальвання вапны)pawet.net. Старая дарога з Ліды праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок і была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Тарноўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З фронту не вярнуліся 6 вяскоўцаў.
У 1950 годзе арганізаваны калгас «1 Мая». Затым землі ўвайшлі ў склад калгаса «Сцяг Саветаў».
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 2009 года — у склад Голдаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21.12.2009 N 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района .
Насельніцтва 1897 год — 475 жыхароў, 64 двары. 1908 год — 487 жыхароў, 33 двары, 66 сямей. 1921 год — 487 жыхароў, 87 двароў. 1940 год — 584 жыхары, 182 двары. 1960 год — 514 жыхароў. 1992 год — 170 жыхароў, 98 гаспадарак. 2015 год — 73 жыхары, 48 гаспадарак. 2019 год — 65 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна