Хадзюкі́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Хадзюкі ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівілаpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 2013 года — у склад Голдаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Вядомыя асобы Хрысціна Лялько (нар. 1956) — пісьменніца, перакладчыца і журналістка.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ходараўскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна