Дзітва́. Сустракаецца таксама варыянт Дзі́тва (, ) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Дзітвянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Ліды, 102 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы .

Гісторыя Упершыню згадваецца як маёнтак у склдзе ВКЛ, шляхецкая ўласнасць у 1467 годзе. На пачатку XVIII ст. Дзітвой Шамятоўскай валодаў Уладзіслаў Шамёт.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. У 1861 годзе маёнтак Дзітва-Шэмятоўская ў Лідскім павеце Віленскай губерні, уладанне Жэляхоўскай, пасля скасавання прыгону землі ўвайшлі ў Тарноўскую воласць. У 1897 годзе існавалі маёнткі памешчыкаў Ягадоўскага (18 жыхароў) і Львова (46 жыхароў). У 1905 годзе ў маёнтку Ягадоўскга 18 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года тэрыторыя акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Мыцкім сельсавеце, у фальварку Дзітва-Шэмятоўская 14 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Белагрудскім, з 26 чэрвеня 1965 года ў Мыцкім, з 11 лютага 1972 года ў Крупаўскім сельсавеце.

У 1953 годзе заснавана інкубатарна-птушкаводчая станцыя, у 1962 годзе на яе базе створана Лідская птушкафабрыка. У 1960-я гады ў сувязі з асваеннем радовішча торфу «Бярэзіна» і ў пойме ракі Дзітва на месцы былога маёнтка пабудаваны торфабрыкетны завод «Дітва», пры якім узнік пасёлак. Першапачаткова былі пабудаваны 16 трохпавярховых і 7 двухпавярховых жылых дамоў, а таксама 18 аднапавярховых з прысядзібнымі ўчасткамі. Пазней пасёлак і вёска зліліся. З 24 красавіка 1978 года пасёлак стаў цэнтрам Дзітвянскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..

У 1986 годзе да пасёлка далучана вёска КульбакіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. З 2007 года — аграгарадок.

Насельніцтва 1997 год — 1859 чал. 2004 год — 1673 чал. 2009 год — 1569 чал. 2012 год — 1538 чал. 2015 год — 1628 чал.

Эканоміка

У аграгарадку знаходзіцца адно з буйнейшых торфапрадпрыемстваў Беларусі — ААТ «Торфабрыкетны завод „Дзітва“».

Вядомыя асобы Наталля Васільеўна Несцер (нар. 1978) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна