Я́нцавічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Знаходзіцца на захад ад Ліды. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз Крупава (Лідскі раён) і далей па дарозе Ліда—Радунь. Рэльеф раўнінны.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае вёску Янцавічы (Jancewicze), уласнасць падкаморыя Лідскага Тадэвуша Нарбута, у кірунку на летні захад за палову вялікай мілі ад Лідыpawet.net.

У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Вострава, уласнасць Міхалоўскіх у Лідскім павеце Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Лідскай гміны Лідскага павета. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 253.

З 1939 года ў БССР. 12 кастрычніка 1940 года ўключана ў Запольскі сельсавет (Лідскі раён). З 16 ліпеня 1954 года да 15 мая 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. Затым у Дзітвянскім сельсавеце.

Насельніцтва 1897 год — 248 жыхароў, 45 двароў. 1921 год — 245 жыхароў, 49 двароў. 1940 год — 271 жыхар, 84 двары. 1960 год — 202 жыхары. 1992 год — 87 жыхароў, 44 гаспадаркі. 1999 год — 66 жыхароў. 2004 год — 58 жыхароў, 31 гаспадарка. 2012 год — 46 жыхароў, 26 гаспадарак. 2015 год — 35 жыхароў, 23 гаспадаркі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна