Перапе́чыца (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, за 4 км на ўсход ад Ліды, ля ракі Лідзея, пры ўпадзенні ў яе Астраўлянкі. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Гісторыя Упершыню вёска згадваецца ў 1567 годзе ў Лідскім павеце ВКЛ, уласнасць Перапечаў. Ваколіца Перапечыца і двор Нарбутаў згадвае вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе, побач у гэты час існавалі два ставы з млынамі.

Раён вакол Перапечыцы і суседніх вёсак (Прыдыбайлы, Харужаўцы) быў вядомы пакладамі якаснай гліны. Мясцовыя жыхары займаліся ганчарствам і вырабам цэглы, якая выкарыстоўвалася для будаўніцтва лідскіх камяніц і вытворчых будынкаў.

З 1895 года млын на рацэ Лідзея арандаваў лідскі мешчанін Бенцыян Даршон. Паводле дакументаў 1905 года, Перапечыцы-Вялікія згадваюцца як прыватны маёнтак землеўладальніка Садоўскага, дзе жыло 59 чалавек і было 384 дзесяціны зямлі.

У перыяд 1921—1939 гадоў паселішча афіцыйна лічылася млынскай асадай () у складзе Лідскай вясковай гміны Навагрудскага ваяводства Польшчы. Млын належаў прадпрымальніку Эксхаўзеру, які ў 1938 годзе прадаў яго Антону Ігнатавічу Роўбу.

У снежні 1940 года, пасля прыходу савецкай улады, млын быў нацыяналізаваны і перададзены калгасу (сельльгасарцелі) імя Леніна, але былы ўласнік застаўся там працаваць загадчыкам. У гады Вялікай Айчыннай вайны млын у Перапечыцы адыграў вялікую ролю ў забеспячэнні мясцовага насельніцтва, частку змолатага аддавалі пратызанам.

Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Траццякоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1..

У 1970-я гады паміж Перапечыцай і Шайбакамі праз раку Лідзею пракладзена вузкакалейная чыгуначная лінія. Па ёй дастаўляліся платформы з глінай з кар’ера «Перапечыца» на цагельны завод. Да 1980-х гадоў лінія была цалкам разабрана. Былыя гліняныя кар’еры рэкультываваны і затоплены, ператварыўшыся ў вадаёмы, месцы адпачынку і рыбалкі.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна