Сангайлы́. Сустракаецца таксама варыянт Санга́йлы. (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад Ліды. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Назва У канцы XIV ст. у крыжацкім «Апісанні літоўскіх дарог» згадваецца «Сангайлава» вёска Ліпічна (Lipitschna Sangails-dorf). Побач Ліпічна згаданая Ражанка як Kymontendorff (Кімантава вёска), а ў іншым апісанні каля Ражанкі згаданы «Сцегевілаў» ЖалудокDie littauischen Wegeberichte // Scriptores Rerum Prussicarum. Zweiter Band. Leipzig, 1863. С. 705, 707, 708..

У гэтым рэгіёне фіксавалася прозвішча Сангайла.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-W3B1-Y?i=170&cat=2325460 Ёсць літоўскае Sangailahttps://pavardes.lki.lt/?pv=78ada9427b980a53e864f107aa61cf92. Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя San-gailasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 31..

Гісторыя Сангайлы вядомы з XVIII ст. як вёска ў складзе маёнтка Дуброўня, што належаў віленскаму каталіцкаму біскупу. Жыхары мелі асаблівы чыншавы статус («біскупскія баяры»), выконвалі ваенную і кур’ерскую ўланскую службу.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Зямля біскупіі была секулярызаваная (адабраная) расійскімі ўладамі ў казну, і сяляне перайшлі ў статус дзяржаўных. У 1861 годзе вёска ў складзе Бердаўскага сельскага таварыства, 27 душ мужчынскага полу дзяржаўных сялян.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Дубровенскім сельсавеце.

30 жніўня 1957 года вёска перададзена з Дубровенскага сельсавета ў склад Гервянікаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.. Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсавета Лідскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., да 11 студзеня 1966 года — у склад Жырмунскага сельсавета Воранаўскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)., да 9 верасня 1981 года — у склад Дварышчанскага сельсавета.

Насельніцтва 1897 год — 95 жыхароў. 1909 год — 123 жыхары. 1921 год — 81 жыхар. 1940 год — 95 жыхароў. 1960 год — 94 жыхары. 1992 год — 19 жыхароў. 2012 год — 3 жыхары. 2015 год — 2 жыхары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна