Абрубы́. Сустракаецца таксама варыянт Абру́бы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Ліды. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе цераз Крупава.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску, уласнасць Феліцыяна Дамейкі, суддзі земскага Наваградскага, у складзе Лідскай парафііpawet.net.

У 1870 годзе вёска ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, у маёнтку Зянона Квяткоўскага, 14 душ мужчынскага полу. У 1909 годзе мелася 4625 дзесяцін зямлі, 9 коней, 24 галавы буйной рагатай жывёлы.

З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». 21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва 1897 год — 58 жыхароў, 7 двароў. 1909 год — 78 жыхароў, 11 сямей, 3 двары. 1921 год — 55 жыхароў, 9 двароў. 1940 год — 66 жыхароў, 18 двароў. 1960 год — 55 жыхароў. 1996 год — 30 жыхароў, 15 гаспадарак. 2004 год — 25 жыхароў, 14 гаспадарак. 2012 год — 17 жыхароў, 8 гаспадарак. 2015 год — 17 жыхароў, 11 гаспадарак. 2019 год — 11 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна