Верх-Лі́да Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхняя Лі́да. (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета. Каля вёскі пачынаецца рака Лідзея.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Назва На польскай карце 1933 г. — «Верхліда». Побач быў пачатак («вярхоўе») рэчкі Ліда.

Так жа сама ўтвораныя назвы Верхмень (на рэчцы Мене), Верхаслоўсць.

Такое ўтварэнне засведчанае і па-за межамі Беларусі. На Павоччы ў вярхоўях рэчкі Выцебеці была вёска Выцебецкія Вярхі. Ля вытоку літоўскай рэчкі Жыглы — тапонім Viršu-žiglis (ад літ. viršus «верх»).

У слоўніку беларускай мовы, аднак, слова «верх» у значэнні «вярхоўе (ракі)» не зафіксаванаеhttps://verbum.by/tsbm/vierch.

Гісторыя Вёска Верхліда (Wierzchlida) згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе як уласнасць князя Станіслава Радзівіла, на поўнач ад Ліды, напрасткі праз балоты, якія называюцца Стрыя, за тры чвэрці мілі, кругам, гасцінцам каля мілі ад горадаpawet.net.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дварышчанскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна