Ко́лышкі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Ліды.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае фальварак Колышкі, уласнасць князя Станіслава Радзівіла, з прылеглай ваколіцай. Дарога з Ліды да Вільні ішла цераз балота Стрыя, каля Чэхаўцаў і Колышак, выбоістая, на працягу мілі зарослая кустамі. Потым яна вяла цераз Дворышча на Тракеліpawet.net.
З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дварышчанскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна