Чэ́рнікі (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўночны захад ад Ліды, уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Гісторыя У XVIII ст. навакольныя землі належалі да Лідскага староства. Інвентар маёнтка Сукурчы 1759 года ўтрымлівае звесткі пра засеяныя жытам палеткі каля вёскі Чэрнікі, урочышчы насіла назву Дубінаpawet.net. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску падкаморыя лідскага Нарбута, у складзе лідскай парафііpawet.net.
У 1870 годзе аколіца ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, 10 душ аднадворцаў. У пачатку XX ст. 39 жыхароў, 263 дзесяціны зямлі.
З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. У 1940 годзе згадваюцца аколіца (2 двары, 35 жыхароў), засценак (17 двароў, 14 жыхароў) і фальварак (3 двары, 25 жыхароў). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». 21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва 1897 год — 49 жыхароў, 5 двароў. 1921 год — 54 жыхары, 10 двароў. 1960 год — 66 жыхароў. 1992 год — 40 жыхароў, 18 гаспадаак. 2004 год — 13 жыхароў, 10 гаспадаак. 2012 год — 13 жыхароў, 7 гаспадаак. 2015 год — 9 жыхароў, 7 гаспадаак. 2019 год — 11 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна