Спо́ркаўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Спо́ркаўшчызна (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, за 7 км на поўнач ад Ліды. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Назва Было старое віленскае прозвішча Спарка, троцкае Спаркевічhttps://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/share/?manifest=https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/view/620364/297980499/lt/iiif/manifest&lang=lt&page=113
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-J39?cat=2317996.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Споркаўшчыну, фальварак, вёску і карчму ротмістра лідскага Каржанеўскага.
У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Малейкаўшчына Адамовічаў.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У Споркаўшчыне быў пабудаваны драўляны будынак школы.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Дубровенскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года акупіравана нацыстамі. У школе яны стварылі дзіцячы фільтрацыйны лагерНастало время вспомнить — sb.by. Вёска вызвалена Чырвонай Арміяй у сярэдзіне ліпеня 1944 года.
У 1950 годзе арганізаваны калгас. Да 27 сакавіка 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., затым да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Школа ў Споркаўшчыне пасля вайны была адноўлена, функцыянавала да 2007 года.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дварышчанскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна