Кру́пава (, ) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўночны захад ад горада Ліда, за 112 км ад Гродна, каля ракі Крупка (прыток Дзітвы). Транспартныя сувязі па шашы Ліда—Радунь.

Гісторыя У сярэдзіне XV ст. вёска і маёнтак Крупа (Крупуя) шляхецкая ўласнасць. Касцёл у гонар Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут у 1460 годзе па фундацыі ўдавы Ганны Давойнавай, якая такім чынам выканала «волю мужа нябожчыка Івашкі».

У другой палове XVI ст. мясцовая парафія страціла самастойнасць. У 1766 годзе ў маёнтку Крупа, які належаў тады маршалку лідскаму Нарбуту, была пабудавана капліца. Касцёл філіяльны вядомы з вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года ў складзе лідскай парафіі, паміж касцёлам і вёскамі Крупа Вялікая і Крупа Малая знаходзілася карчма Нарбутаpawet.net. Віленскі гасцінец цягнуўся ад Мыто міма Сукурчаў, затым цераз рэчку Крупку на Жырмуны, іншая дарога злучала Крупава з Лідай.

У другой палове XIX стагоддзя вёска і маёнтак Крупа ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, 32 душы мужчынскага полу. У 1885 годзе 11 двароў, 114 жыхароў.

З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска (30 двароў, 156 жыхароў) і фальварак (7 двароў, 42 жыхары) належалі да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства. Верагодна, падчас савецка-польскай вайны драўляны касцёл быў знішчаны. Будаўніцтва новага касцёла пачалося ў 1925 годзе, а ў 1928 было завершана, і ў Крупе адрадзілася самастойная парафія.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

У 1954—2023 гадах цэнтр Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 года № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области. З 2008 года аграгарадок.

Насельніцтва 1960 год — 197 жыхароў. 1970 год — 194 жыхары. 1992 год — 350 жыхароў, 90 гаспадарак. 1998 год — 519 жыхароў, 172 двары. 2004 год — 507 жыхароў, 170 двароў. 2012 год — 630 жыхароў, 207 гаспадарак. 2019 год — 622 чал.

Інфраструктура Станам на 2015 меліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1928).

Вядомыя асобы Казімір Нарбут (1738—1807) — асветнік, філосаф і настаўнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна