Прыдыба́йлы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 5 км на ўсход ад Ліды. Рэльеф раўнінны, на поўдні меліярацыйныя каналы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Ліда—Ліпнішкі.

Каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі маецца Прыдыбайлаўскае радовішча глін. Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі, суглінкі, торф.

Гісторыя Вядома з пач. XVI ст., прывілеем вялікага князя Аляксандра сяло дадзена было маршалку гаспадарскаму Юрыю Ільінічу. У другой палове XVI ст. вёска ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. Згодна вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе вёска Прыдубайлы, за мілю ад Ліды, уласнасць Багаткаў.

Дзякуючы пакладам высакаякаснай гліны ў даліне ракі Лідзея, Прыдыбайлы разам з суседнімі вёскамі сталі прыгарадным цэнтрам ганчарнага промыслу. Мясцовыя майстры выраблялі бытавы гліняны посуд: збаны, гладышы, гаршкі, макітры. На тэрыторыі Прыдыбайлаў і вакол іх існавалі саматужныя і напаўпрамысловыя печы для выпальвання цэглы. Тут выраблялі так званую лінейную і пальчатую цэглу, а таксама дахоўку. Менавіта майстры з гэтагай мясцовасці (Прыдыбайлы, Перапечыца, Харужаўцы) на працягу XIX і пачатку XX стагоддзяў забяспечвалі будаўнічым матэрыялам горад Ліду, цэгла ішла на ўзвядзенне камяніц, фабрык і чыгуначных аб’ектаў.

У статыстычных дакументах Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы зафіксавана дзейнасць прыватнага прадпрыемства — «Цагельня Алькеніцкай у Прыдыбайлах» (). Там пазначаны тэхнічныя параметры: наяўнасць печы для абпалу, колькасць рабочых (больш за 20 чалавек) і аб’ёмы вытворчасці, якія дасягалі каля 700 тысяч штук цэглы за год.

Насельніцтва 1921 год — 72 чал. 1940 год — 86 чал. 1960 год — 136 чал. 1992 год — 67 чал. 2004 год — 50 чал. 2009 год — 31 чал. 2012 год — 31 чал. 2015 год — 24 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна