Яўсе́евічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае вёску Яўсеевічы (Owsieewicze), уласнасць падкаморыя Лідскага Тадэвуша Нарбута, у кірунку на летні захад за адну з трыма чвэрцямі мілі ад Лідыpawet.net.

У 1848 г. Яўсеевічы ўваходзілі ў маёнтак Сядзеймы, які належаў Бальтазару Калясінскаму. У 1861 годзе ўласнасць Марыі-Стэфаніі Калясінскай (у дзявоцтве Більдзюкевіч) у Лідскім павеце Расійскай імперыі. У 1897 годзе вёска ў Тарноўскай воласці.

З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Лідскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года ў БССР. 12 кастрычніка 1940 года ўключана ў Запольскі сельсавет (Лідскі раён). З 16 ліпеня 1954 года да 15 мая 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. Затым у Дзітвянскім сельсавеце.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна