Пе́скаўцы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Да 2016 г. уваходзіў у склад Пескаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области .
Геаграфія Знаходзіцца за 50 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна, за 20 км ад прыпыначнага пункта Жалудок.
Гісторыя За 0,4 км на захад ад аграгарадка, на высокім і стромкім правым беразе Нёмана размешчана стаянка бронзавага веку. Культурны пласт прасочваецца ўздоўж берага ракі на 0,5 км. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі. Зрэдку трапляюцца крамянёвыя вырабы эпохі мезаліту.
Другая стаянка знаходзіцца каля ўсходняй ускраіны аграгарадка, на невялікім выступе правабярэжнай тэрасы Нёмана. Яе памеры 120 х 40 м. Выяўлены матэрыялы ранняга этапа нёманскай культуры. Датуецца 5 тыс. да н.э.
На месцы другой стаянкі ў канцы I тыс. н.э. існавала селішча. Яно мела большыя памеры, чым стаянка, памеры — 450 х 150 м. Знойдзены абломкі ляпных пасудзін, у тым ліку з наляпным валікам, упрыгожаных ямачным арнаментам.
Насельніцтва 2000 год — 415 жыхароў, 174 двары. 2010 год — 348 жыхароу.
Вядомыя асобы Міхаіл Іосіфавіч Луня (1928—2010) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР. Крыніцы
Літаратура — С. 327.
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна