Пяцю́леўцы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Гісторыя У 1775 годзе фальварак (1 дым) і вёска (4 дымы) Пяцюлеўцы належалі Феліцыяну Дамейку (каля 1730—1799). Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае фальварак і вёску Пяцюлеўцы ва ўласнасці Дамейкі ў кірунку паміж зімовым захадам і поўднем за мілю ад Ліды.

У 1986 годзе да вёскі далучана вёска БагдзіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна