Краснабярэ́жжа. Сустракаецца таксама варыянт Чырвонабярэ́жжа, Зла́дзін, Зло́дзін, м. (, , да 30 ліпеня 1964 года Зло́дзін) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ударненскага сельсавета.
Знаходзіцца на левым беразе ракі Убарць, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Мазыр (), за 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Злодзін уваходзіць у склад Ударнянскага сельсавета, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».
Назва Першапачатковы айконім Злодзін, магчыма, замацаваўся ў выніку абвінавачвання тамтэйшых жыхароў у крадзяжы суседскай маёмасці альбо ліхадзействе. Так, паводле мясцовага падання, у пані, якая некалі тут праязджала, прапала футравая муфта для рук і яна абвінаваціла ў прапажы мясцовых жыхароў, за якімі і замацавалася мянушка «злодзеі».
Чырвонабярэжжа — назва-сімвал, своеасаблівая пазнака савецкага часу. Замена ранейшай назвы сяла на новую дыктавалася таксама эстэтычнымі меркаваннямі.
Гісторыя Вядомы з 1650 года. Першае пісьмовае ўпамінанне — 25 красавіка 1650 года ў падараванні рэвізора Фларыяна Вышымірскага зямельных уладанняў Лельчыцкай царкве, паводле якога «сяло Злодзін адносіцца да Лельчыцкай парафіі, таму яно павінна адносіцца і да яе царквы».
Яшчэ адно ранняе ўпамінанне датуецца 30-м кастрычніка 1680 года: «Имение Снядынщизна граничит с Злодином поджуравским мохом в Передельно, с Передельной с иным бором, до грунтов селения Манчина, миль две от Манчиц, с теми же злодинцами от болота Петрушецкого в град болото, рукавицы в семские Лозы, вверх Рубильской грады, в Хизельное озеро, и Лозах у Васильевого дуба, чрез реку Уборть, до пяты грунтов села Мойсеевич»Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 120. Воп. 1. А. з. 917. А. 21 адв.-22; Ф. 1728. Воп. 1. А. з. 13..
1911 год: Будаўніцтва дамбы і моста на Злодзінскай грэблі ў пойме Убарці. Згодна з планам школьнай сеткі, у Лельчыцкай воласці адкрыта Злодзінскае земскае вучылішча.
У 1925 годзе ў Злодзіне ўжо працавала беларускамоўная школа.
У 1930 годзе быў створаны калгас «X з'езд Саветаў».
У ліпені 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 55 жыхароў.
30 ліпеня 1964 года Злодзін перайменаваны ў КраснабярэжжаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Насельніцтва 1778 год — 27 двароў 1838 год — 86 жыхароў 1909 год — 44 двары, каля 300 жыхароў 1917 год — 72 двары, 388 жыхароў 1940 год — 96 двароў, 485 жыхароў 1998 год — 165 двароў, 435 жыхароў 2000 год — 168 двароў, 448 жыхароў
Інфраструктура Лесапільня. Базавая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы.
Крыніцы
Літаратура
Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
Спасылкі Чырвонабярэжжа на інтэрнэт-партале Лельчыц
Катэгорыя:Ударненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі