Чэ́рвеньскі пераваро́т () — падзеі 21 чэрвеня 1940 года ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса. Вынікам стала прызначэнне новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам, правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэнне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940Deklaratsioon Eesti kuulutamisest nõukogude sotsialistlikuks vabariigiks|Дэкларацыя аб абвяшчэнні ЭССР .

Перадумовы У снежні 1938 года ў Эстоніі быў прыняты закон аб правядзенні палітыкі неўмяшальніцтва і нейтралітэту«Закон аб арганізацыі нейтральнасці» .

7 чэрвеня 1939 года ў Берліне міністр замежных спраў Эстоніі Карл Сельтэр і рэйхсміністр замежных спраў Германіі Іаахім Рыбентроп падпісалі Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Эстоніяй.

23 жніўня 1939 ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якога былі размежаваны сферы ўзаемных інтарэсаў СССР і Германіі ва Усходняй Еўропе. Паводле гэтай угоды Эстонія была аднесена да сферы інтарэсаў СССРПолпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, СС.16-18.

28 верасня ў Маскве быў падпісаны Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстанне некалькі ваенных і ваенна-марскіх баз на эстонскай тэрыторыіПолпреды сообщают…: Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 62—63..

16 чэрвеня 1940 года Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананні Пакту аб узаемадапамозе і запатрабаваў фарміравання новага ўрада, які быў бы здольны забяспечваць яго выкананне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх ваенных частакПолпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, с. 389—390.. Пасля згоды Эстоніі на яе тэрыторыі 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі.

Падзеі 19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэнне пра адстаўку прэзідэнту Канстанціну ПятсуРадыёзварот прэм'ер-міністра праф. Улуатса, Päevaleht, 19 чэрвеня 1940 . Фарміраванне новага ўрада было даручана генералу ЛайданеруПолпреды сообщают…:Сборник документов об отношениях СССР с Латвией, Литвой и Эстонией. Август 1939 г. — август 1940 г. Обзор событий в Эстонии за период с 15 по 25 июня 1940 г., подготовленный полпредством СССР В Эстонии (Министерство иностранных дел СССР). — М. Междунар. отношения, 1990, сс. 435—443..

21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваннямі фарміравання прасавецкага ўрада. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх ваенных базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзідэнта адстаўкі ўраду Лайданера, неадкладнага вызвалення палітвязняў і стварэння ўмоў для нармальнай дзейнасці прафсаюзаў.

Пасля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэнні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнай турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязняў. Да 18 гадзін калона вярнулася на Тоампеа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны.

Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўрада на чале з Іаганесам Варэс-Барбарусам.

Вынікі 5 ліпеня 1940 года прэзідэнт Пятс падпісаў загад аб правядзенні пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу () Эстоніі і аб фарміраванні новага складу Дзяржаўнага савета (), а таксама аддаў загад ураду аб прыняцці неабходных мер для забеспячэння паскоранай арганізацыі правядзення выбараў. Дзеля паскоранага правядзення выбараў былі прыняты адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарахRiigivolikogu valimised 14. ja 15. juulil. Lääne Elu, 8. juuli 1940, nr. 78, lk. 1 .

Гл. таксама Парламенцкія выбары ў Эстоніі, 1940 Пакт Молатава-Рыбентропа

Спасылкі Роберт Нерман: «Eesti bussiliikluse arengut pidurdas sõda ja enamlaste hävitustöö» Postimees, 5 красавіка 2007 года «1941 juunipööre: „Stalin tahtis, ja nii ka läks!“» SL Õhtuleht, 21 чэрвеня 2005 года «Punaste riigipööre 21. juunil 1940» Virumaa Teataja, 22 чэрвеня 2006 года Эстония и Прибалтика в составе СССР (1940—1991) в российской историографии

Катэгорыя:Эстонская ССР Катэгорыя:1940 Катэгорыя:Падзеі 21 чэрвеня Катэгорыя:Падзеі ў Эстоніі Катэгорыя:Акупацыя балтыйскіх дзяржаў