Юрый Валянцінавіч Жыркоў (; нар. , , СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Хімкі». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2005—2021). У кастрычніку 2008 года Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч». У снежні таго ж года Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расіі паводле версіі РФС, паводле версіі часопіса «Футбол», газеты «Савецкі спорт», а таксама тэлеперадачы «Футбол Расіі». Звычайна гуляе на пазіцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазіцыі левага абаронцы, падключаючыся пры гэтым і да нападаў.
Клубная кар’ера
«Спартак» Тамбоў У 2000 годзе Юрый далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадуктыНаглец из робкого десятка . spartak.tambovsport.ru. За гэту каманду ў фінале першынства раёна Юрый забіў два мячы на апошніх хвілінах матча, гэта дазволіла яго камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 года Юрый быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 года, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матча супраць калужскага «Лакаматыва»«Локомотив» Калуга — «Спартак» Тамбов 4:2 . spartak.tambovsport.ru.
ЦСКА Масква У сярэдзіне снежня 2003 года стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе ЦСКА Юрый прыняў удзел у Кубку Садружнасці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 года. Ігрок дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клуба «Гомель» і быў заменены на 70-й хвіліне матча, які скончыўся з лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 года ў матчы на Суперкубак Расіі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся з лікам 1:3 на карысць ЦСКА. Суперкубак стаў першым трафеем Жыркова разам з ЦСКА. Пасля гэтай гульні галоўны трэнер ЦСКА Артур Жоржы выказаў меркаванне, што ў Юрыя вялікая будучыня.
«Чэлсі» Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы англійскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юрый правёў 20 снежня 2009 года, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матча супраць клуба «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся з лікам 1:1.
«Анжы» Улетку 2011 года цікавасць да Жыркова выказалі расійскія клубы — маскоўскія «Дынама»Семшов: Жирков помог бы «Динамо». championat.com і «Спартак»Карпин: Абрамович сказал мне, что Жиркова в «Спартаке» не будет . championat.com, а таксама «Рубін»Бердыев: Жирков перерос российский чемпионат . championat.com. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клуб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантрактуЖирков согласовал с «Анжи» четырёхлетний контракт . championat.com. 6 жніўня Юрый афіцыйна стаў іграком махачкалінскага клуба. Сума трансферу паўабаронцы склала 15 млн еўраЖирков перешел в «Анжи» за 15 миллионов евро. sports.ru.
«Дынама» Пасля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юрый вырашыў сысцці з клуба і прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юрый далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».
«Зеніт» 30 студзеня 2016 года Жыркоў разам з аднаклубнікам Аляксандрам Какорыным перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт»«Зенит» объявил о переходе Кокорина и Жиркова. by.tribuna.com. Пакінуў пецярбургскі клуб у чэрвені 2021 года.
«Хімкі» У другой палове 2021 года заставаўся без клуба, выступаў на аматарскім узроўні ў футболе 8×8, а ў студзені 2022 года падпісаў кантракт з клубам «Хімкі»38-летний Жирков продолжит карьеру в "Химках". football.by.
Міжнародная кар’ера Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага 20005 года ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася з лікам 2:0 на карысць Італіі.
Дасягненні
Клубныя ЦСКА Чэмпіён Расіі (2): 2005, 2006 Уладальнік Кубка Расіі (4): 2005, 2006, 2008, 2009 Уладальнік Суперкубка Расіі (4): 2004, 2006, 2007, 2009 Уладальнік Кубка УЕФА: 2005 Уладальнік Кубка Першага канала: 2007
«Чэлсі» Чэмпіён Англіі: 2010 Уладальнік Кубка Англіі: 2010
«Зеніт» Чэмпіён Расіі (3): 2018/19, 2019/20, 2020/21 Уладальнік Кубка Расіі (2): 2016, 2020 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2016, 2020
Міжнародныя Расія Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Тамбоў Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі