Шухаўская вежа (Шабалаўская вежа, Радыё-вежа) — унікальная гіпербалоідная канструкцыя, выкананая ў выглядзе апорнай стальной сеткаватай абалонкі. Размешчана ў Маскве на вуліцы Шабалаўцы. Пабудаваная ў 1920—1922 гадах. Помнік архітэктуры. Аўтар праекта і кіраўнік будаўніцтва радыёвежы — расійскі інжынер, архітэктар, і навуковец, акадэмік Уладзімір Шухаў (1853—1939). Вежа атрымала прызнанне як адно з самых прыгожых і выдатных дасягненняў інжынернай думкі ў свеце.
Спасылкі
Катэгорыя:Гіпербалоідныя канструкцыі Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Масквы Катэгорыя:Помнікі пад пагрозай знішчэння Катэгорыя:Тэлевежы Катэгорыя:Тэлебачанне ў Расіі Катэгорыя:Вежы Масквы Катэгорыя:Данскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе Катэгорыя:1922 год у Маскве