міні|250пкс|Геракл і амазонкі, атычная чорнафігурная гідрыя Амазонамахія () — барацьба старажытнагрэчаскіх герояў Белерафонта, Геракла, Тэсея, Ахіла і іншых з амазонкамі — ваяўнічым племем жанчын.
Папулярны сюжэт у грэчаскім і эліністычным мастацтве, у прыватнасці, у вазапісе. Паводле меркавання навукоўцаў, амазонамахія магла сімвалізаваць перамогу грэчаскай культуры над варварамі. Матывы амазонамахіі распрацоўваліся і ў постантычным мастацтве, асабліва ў стылі барокаЕвгений Брук — Амазономахия.
Самыя вядомыя прыклады Фідый адлюстраваў сцэну амазонамахіі на шчыце Афіны Парфенас — манументальнай статуі, пастаўленай у Парфеноне. Мікан, афармляючы Стоя Пікіле, пабудаваную на Афінскай агоры, таксама адлюстраваў сцэну амазонамахіі. Фрагмент амазонамахіі адлюстраваў Скопас на скульптурным мармуровым фрызе Галікарнаскага маўзалея. (Цяпер Брытанскі музей, Лондан)Скопас. «Амазонамахія». Шматфігурная мазаіка з Апалоніі Ілірыйскай таксама адлюстравае сцэну амазонамахііЯ. Кастанаян. Амазонамахія на мазаіцы з Апалоніі Ілірыйскай .
Спасылкі
Вялікі Энцыклапедычны слоўнік
Катэгорыя:Міфалагічныя бітвы Катэгорыя:Старажытнагрэчаская міфалогія