Джон Пірпант Морган I (; , Хартфард, Канектыкут, ЗША — , , Каралеўства Італія) — амерыканскі прадпрымальнік, банкір і фінансіст.

Біяграфія і бізнес Нарадзіўся ў сям’і Дж. С. Моргана, заснавальніка банкірскага дому «J.S. Morgan & Co» у Лондане, і Джульет Пірпант. Атрымаў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце.

З 1857 па 1861 гады Морган служыў у банку «Данкан, Шэрман & Кº» (Нью-Ёрк). У 1861 ажаніўся з Амеліяй Старджэс (1835—1862). Заўдавеўшы, Морган уступіў у 1865 годзе ў другі шлюб з Фрэнсіс Луіз Трэйсі (1842—1924), якая нарадзіла яму 4 дзяцей: Луізу Пірпант Морган (1866—1946), «Джэка» Пірпанта Моргана (1867—1943), Джульет Морган (1870—1952) і Эн Морган (1873—1952).

Пасля працы ў розных фірмах, у 1871 годзе Морган стаў партнёрам у кампаніі «Дрэксел, Морган & Кº» (разам з Энтані Дрэкселам). Пасля смерці партнёра ў 1893 годзе фірма была ператворана ў банкірскі дом «Дж. П. Морган & Кº» (Нью-Ёрк). У саюзе з залежнымі ад яго банкамі ў Філадэльфіі, Парыжы і Лондане, дом у той час з’яўляўся найбуйнейшай фінансавай кампаніяй у свеце.

Банк Моргана кантраляваў будаўніцтва чыгунак, удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай сталеліцейнай кампаніі «Ю. Эс. Стыл карпарэйшн» (), электратэхнічнай фірмы «Джэнерал электрык», фінансаваў пасажырскія перавозкі ў Атлантыку.

У 1907 годзе Морган прадухіліў буйны банкаўскі крызіс, сабраўшы пул прыватных інвестараў для ліквідацыі банкаўскай панікіПраца для кампетэнтных МорганаўКангрэс не даў бы ні цэнта на выратаванне Lehman Brothers .

Морган і Грамадзянская вайна ў Амерыцы (1861—1865)

Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861—1865 гг.) Морган спекуляваў зброяй. Пазней справу пра спекуляцыю зброяй расследавала камісія Кангрэса, але Морган пазбег адказнасці, калі скарыстаўся сувязі ва ўрадзе і ўнёс 300 долараў афіцыйных адступныхHoward Zinn. 'A People’s History of the United States''. New York: Perennial, 2003. p.255 ISBN 0-06-052837-0.

Калекцыянер і мецэнат Морган вядомы як калекцыянер карцін, кніг і іншых твораў мастацтва, многія з якіх дарыў «Метраполітэн-музею» (Нью-Ёрк), фундатарам і прэзідэнтам якога з’яўляўся асабіста. Пасля смерці Моргана яго сын у 1924 годзе адкрыў у Нью-Ёрку бібліятэку Пірпанта Моргана і прызначыў першым яе дырэктарам асабістага бібліятэкара бацькі Белу да Коста Грын (1883—1950).

Морган таксама вядомы як найбуйнейшы мецэнат: акрамя «Метраполітэн-музея», ён ахвяраваў велізарныя сумы на Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі, школу Гротан (штат Масачусетс), Гарвардскі ўніверсітэт (асабліва яго Медыцынскую школу), працоўныя школы (эквівалент савецкіх ПТВ).

У 1901 годзе вылучыў грошы Ніколу Тэслу на будаўніцтва асвятляльнай сістэмы на Манхэтэне.«Нікола Тэсла: Уладар свету». Аўтар і рэжысёр Віталь Праўдзіўцаў

У кіно Тайна Ніколы Тэслы / Tajna Nikole Tesle (Югаславія 1979 год, Рэжысёр: Крсто Папіч) — у ролі Дж. Пі. Моргана Орсан Уэлс. Людзі, якія пабудавалі Амерыку / The Men Who Built America (Міні-серыял. ЗША 2012 г.) — у ролі Дж. Пі. Моргана Eric Rolland.

Гл. таксама Джон Пірпант Морган Малодшы Гары Бенслі

Літаратура Чарльз Р. Моррис // Финансовые гении Америки. Как Эндрю Карнеги, Джон Д. Рокфеллер, Джей Гульд и Дж. П. Морган создали американскую суперэкономику — Днепропетровск: Баланс Бизнес Букс, 2010. — 384 с. — 1500 экз. — ISBN 978-966-415-011-5

Спасылкі

Біяграфія Дж. П. Моргана Падрабязная біяграфія Дж. П. Моргана

Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША Катэгорыя:Мецэнаты ЗША Катэгорыя:Банкіры ЗША Катэгорыя:Фінансісты ЗША Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Дынастыя Морганаў Катэгорыя:Заснавальнікі музеяў Катэгорыя:JPMorgan Chase