Нямецкі ўльтыматум Літве — вусны ўльтыматум, прад’яўлены міністру замежных спраў Літвы Юозасу Урбшысу міністрам замежных спраў Трэцяга рэйха Іаахімам фон Рыбентропам 20 сакавіка 1939 года.

Германія патрабавала, каб Літва саступіла ёй Клайпедскі край (Мемельланд), аддзелены ад Германіі паводле вынікаў Першай сусветнай вайны. У адваротным выпадку вермахт быў гатовы да ўварвання.

На працягу некалькіх гадоў ціск на Літву з боку Германіі ўзрастаў, вялася прафашысцкая прапаганда, працягвалася экспансія Трэцяга рэйха, і выстаўленае патрабаванне было чаканым. Ультыматум быў выстаўлены праз пяць дзён пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі. Чатыры дзяржавы, чые прадстаўнікі падпісалі ў 1924 годзе Клайпедскую канвенцыю, якая гарантавала захаванне статус-кво ў рэгіёне, не змаглі прапанаваць ніякай рэальнай дапамогі. Вялікабрытанія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі супакаення», а Італія і Японія адкрыта падтрымлівалі Германію.

Літва была вымушана прыняць ультыматум 22 сакавіка. Для Германіі Клайпедскі край стаў апошняй набытай тэрыторыяй перад пачаткам Другой сусветнай вайны. У Літве яго страта выклікала сур'ёзнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і зніжэнне маральнага духу нацыі. У Еўропе яшчэ больш павялічылася перадваеннае напружанне.

Гл. таксама Польскі ўльтыматум Літве (1938) Савецкі ўльтыматум Літве (1940)

Літаратура

Saksa valtapolitiikan paitsiossa. Memelin kysymys Weimarin tasavallan ulkopolitiikassa vuoden 1918 vallankumouksesta Memelin-sopimuksen syntyyn kesällä 1924., Ari Mäkiranta, Turun yliopiston humanistinen tiedekunta, historian laitos, yleinen historia.

Спасылкі Senior Counselor Grundherr to Minister Zechlin. Berlin, January 2, 1939. Lithuanian, Latvian, Estonian relations with Germany 1937–1939. Тэкст літоўска-германскага дагавора

Катэгорыя:Знешняя палітыка Трэцяга рэйха Катэгорыя:Змяненне тэрыторыі Літвы Катэгорыя:1939 год у Літве Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Катэгорыя:Ультыматумы Катэгорыя:Сакавік 1939 года