Кадвалан ап Кадван (, , ; каля 600—634) — кароль Гвінеда з 625 года. Кадвалан з’яўляецца, мабыць, адзіным валійскім кіраўніком, якому ўдалося ў выніку шэрагу ваенных перамог захапіць на невялікі перыяд часу значныя англасаксонскія тэрыторыі.
Кадвалан стаў каралём Гвінеда пасля смерці бацькі Кадвана ап Іяга. Большая частка перыяду яго кіравання праходзіла ў ваенным супрацьстаянні з каралеўствамі Нартумбрыі. Прычынай гэтаму паслужыла экспансія караля Дэйры і Берніцыі — Эдвіна на захад. Прэтэнзіі гэтага ўладара на дамінаванне сярод англасаксонскіх каралёў і падтрымка кіраўніка Усходняй Англіі Рэдвальда дазволілі Эдвіну далучыць да сваіх уладанняў брыцкае каралеўства Элмет і англасаксонскае — Ліндсі. Затым, паводле слоў Беды Вялебнага, «ён падпарадкаваў нават астравы Меваніі»Беда, «Царкоўная гісторыя англаў», кніга 2, глава IX — гэта значыць астравы Мэн і Англсі, былы гвінедскім уладаннем.
Першая згадка Кадвалана ў крыніцах звязана з завяршальным этапам уварвання Эдвіна на тэрыторыю Уэльса — «Аналы Камбрыі» ўтрымліваюць запіс за 629 год: «Аблога караля Кадвалана на востраве Гланайк»Аналы Камбрыі, 629 год: Obsessio catguollaun regis in insula glannauc. У выніку паражэння на гэтым невялікім востраве на захад ад Англсі кароль Гвінеда вымушаны быў бегчы.
Звесткі пра дзейнасць Кадвалана ў выгнанні маюцца толькі ў «Гісторыі брытаў» Гальфрыда Монмуцкага і яе валійскім варыянце «Хроніцы ранніх брытаў». Паводле іх версіі Кадвалан спачатку хаваўся ў Ірландыі, затым праз востраў Гернсі прыбыў у Брэтань да двара караля Арморыкі — Саламона. Атрымаўшы ваенную падтрымку армарыканскіх брытаў, Кадвалан высаджваецца ў Брытаніі і, здымаючы аблогу мерсійцаў з Эсконіі (, суч. Эксетэр), вымушае караля Мерсіі Пенду далучыцца да яго. Пазней ён змацоўвае саюз з мерсійскім кіраўніком шлюбам з сястрой Пенды — Элкфрытай.
Незалежна ад ступені дакладнасці звестак «Гісторыі брытаў» сапраўды фарміруецца альянс Пенды і Кадвалана. Іх аб’яднаныя сілы разбіваюць войскі Эдвіна ў бітве пры Мейсене (), якая паводле англійскай традыцыі завецца бітвай пры Хэтфілдзе (), 14 кастрычніка 633 года, у якой гіне кароль Нартумбрыі і яго сын Осфрыд, а другі сын Эдфрыд трапляе ў закладнікі да Пенды (паводле звестак «Аналаў Камбрыі» ў бітве загінулі два сыны)Аналы Камбрыі, 633 год: Kalendis ianuariis gueith meicen et ibi interfectus est Etguin cum duobus filiis suis. Catguollaun autem uictor fuit..
Пасля перамогі над Эдвінам Кадвалан і Пенда акупавалі практычна ўсю тэрыторыю Нартумбрыі. Беда, як чалавек, які нарадзіўся ў Нартумбрыі і быў у значнай ступені прадузятым, апісвае падзеі наступным чынам:
Нартумбрыя зноў распалася на свае гістарычныя складнікі: Дэйра — уласны дамен Эдвіна, перайшла па спадчыне да яго стрыечнага брата Осрыка, а Берніцыя — да сына Этэльфрыта, папярэдніка Эдвіна, — Энфрыда. Осрык распачаў спробу вызваліць свае землі і аблажыў у пачатку 634 года Кадвалана ў Ёрку Беда называе месца аблогі «oppido municipio» — паводле рымскай тэрміналогіі горад акружаны сцяной. У гэты перыяд гэтаму апісанню адпавядае толькі Ёрк. Аднак гвінедскі кароль, здзейсніўшы нечаканую вылазку, разбіў войска Осрыка і забіў яго сябе. Пасля гэтага Кадвалан на працягу года кіраваў каралеўствам Осрыка і паводле слоў Беды Вялебнага «…валодаў Нартумбрыяй не як пераможны кароль, але як жорсткі тыран, які раздзірае з жахлівай крыважэрнасцю сваіх ахвяр на кавалкі» Беда, «Царкоўная гісторыя англаў», кніга 3, глава I. Кароль Берніцыі Энфрыд таксама быў неўзабаве забіты Кадваланам, калі прыйшоў да таго са світай усяго з 12 чалавек для правядзення мірных перамоў.
Пасля забойства Энфрыда прэтэндаваць на прастол Берніцыі стаў яго брат — Освальд. Вярнуўшыся са ссылкі ў Дал Рыядзе з невялікай войскам Освальд разбіў валійскага караля ў 634 годзе ў бітве пры Кад-іс-Гуале («Бітва ля сцяны», , ) або, паводле англасаксонскай назвы, пры Хэвенфілдзе (). Кадвалан загінуў у гэтай бітве ў месцы званым «Ручай Дзіянісія».
Ад шлюбу з Элкфрытай Мерсійскай у Кадвалана застаўся адзіны сын Кадваладр Фендыгайд ап Кадвалан, якому на момант гібелі бацькі быў толькі год. Пасля Кадвалана насуперак правам Кадваладра прастол атрымаў Кадавайл Кадомед ап Кінведу.
Кадвалан быў пахаваны ў Кайр-Лондэйне пад брамай Лудгейт.Усе манархіі свету EBK: King Cadwallon of Gwynedd
Спасылкі
Кадвалан ап Кадван на сайце Early British Kingdoms
Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвінед Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя