Этэльрык (; пам. у 604) — сын ці брат Элы, кароль Дэйры ў 588—604 гадах.

Біяграфія Паходжанне Этэльрыка адназначна не ўсталявана, магчыма, ён быў братам або дзядзькам Эдвіна Святога, сына Элы Дэйрскага. Англасаксонская хроніка паведамляе, што ў 588 годзе Этэльрык змяніў Элу на прастоле ДэйрыАнгласаксонская хроніка, 588. Беда Вялебны ў сваёй «Царкоўнай гісторыі народа англаў» гаворыць пра тое, што ў 604 годзе Дэйра была захоплена Этэльфрытам БерніцыйскімБеда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў» I, 34. Акалічнасці гэтай анексіі незразумелыя, і далейшы лёс Этэльрыка невядомы. Магчыма, ён быў забіты падчас гэтай вайны з Берніцыяй. Для таго, каб узаконіць сваю ўладу над Дэйрам, Этэльфрыт у тым жа годзе жаніўся з Ахай, дачкой Элы. Яе брат, Эдвін, у якога былі свае прэтэнзіі на трон, бег з краіны ў Гвінед да караля Іяга. Пасля Этэльфрыт прыклаў вялікія высілкі для таго, каб ліквідаваць свайго суперніка.

У Этэльрыка было некалькі сыноў, у тым ліку і Осрык, але, у адрозненне ад свайго стрыечнага брата Эдвіна, яны знаходзіліся ў выгнанні ў Ірландыі. Пасля смерці Эдвіна Осрык вярнуўся на радзіму, дзе быў абраны каралём, але змог замацавацца толькі ў Дэйры, такім чынам вярнуўшы сабе прастол бацькі, а каралём Берніцыі стаў Энфрыт, старэйшы сын ЭтэльфрытаБеда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў» III, 1.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Каралі Дэйры Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VI стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VII стагоддзя