Радэзія (): Радэзія — рэгіён у Афрыцы, якія быў асвоены Брытанскай паўднёваафрыканскай кампаніяй пад канец XIX стагоддзя і названы ў гонар Сесіля Родса. Паўночная Радэзія () і Паўднёвая Радэзія () — дзве брытанскія калоніі, якія былі створаны ў рэгіёне. Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда () — няўдалая спроба аб'яднання абедзвюх частак Радэзіі з пратэктаратам Ньясаленд у 1953 – 1963. Радэзія — назва Паўднёвай Радэзіі ў 1964–1969, пасля таго, як Паўночная Радэзія змяніла назву на Замбія. У 1965 калонія Радэзія аднабакова абвясціла незалежнасць ад Вялікабрытаніі, але не была прызнаная міжнароднай супольнасцю. У 1970 змяніла дзяржаўны лад на рэспубліку і прыняла афіцыйную назву Рэспубліка Радэзія. Зімбабвэ-Радэзія — новая кампрамісная назва Радэзіі пасля падпісання Унутранага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Радэзія і ўмеранай чорнай апазіцыяй. Вёска Радэзія — вёска ў графстве Ноцінгемшыр, Англія, Вялікабрытанія.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Радэзія (значэнні) · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.