Мікалай Львовіч Нагні́беда (; , Папоўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 16 верасня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі , . Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Папоўка (цяпер Смірнавэ Запарожскай вобласці Украіны) у сям’і фельчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.

У 1929—1931 гадах працаваў слесарам Харкаўскага велазавода, пасля на новабудоўлях «Днепрагэса». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).

Служыў на Чарнаморскім флоце. Удзельнік Другой сусветнай вайны ў складзе Чырвонай Арміі. Журналіст газет «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 гадах працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сектарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рэдакцыі часопіса «Дніпро».

У 1946 годзе скончыў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасня 1985 года. Пахаваны на Байкавых могілках.

У роднай вёсцы паэта дзейнічае яго музей.

Творчасць Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэса». Друкавацца пачаў у 1930 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Сярод твораў М. Нагнібеды вершы «Беларускімі лясамі», «Паэтам Беларусі», «Перад помнікам Кпалу», паэмы «Васілёка» (1958), «Званы Хатыні» (1973), «Матулям з Расон» (1979).

Пасля да 1984 года пабачыў свет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэм, балад. На беларускай мове выдадзены зборнікі вершаў «Песня з Украіны» (1957), «Трэцяе спатканне» (1971), «Вятрылы, поўныя блакіту» (1981). Аднак у гісторыю літаратуры ўвайшоў не арыгінальнай, а перакладніцкай творчасцю. Нагнібеда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладчыкаў беларускай паэзіі, уганараваны званнем Заслужанага дзеяча культуры Беларускай СССР (1974). Пераклаў на ўкраінскую мову творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Лужаніна, А. Вялюгіна і інш.

Адзін з нешматлікіх перакладчыкаў славацкага паэта Людавіта Штура.

Прэміі і ўзнагароды Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952) Дзяржаўная прэмія УССР імя Тараса Шаўчэнкі (1970) ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1973)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пахаваныя на Байкавых могілках Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Запарожжа Катэгорыя:Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на ўкраінскую мову